Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Як я ведаю родную мову?

Jak ja viedaju rodnuju movu21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца - беларуская мова.

 

19 лютага,  напярэдадні свята, бібліятэкар Харанека І.Я. наведала ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна” і сумесна з настаўнікам Трусовай  Е.В. правялі для навучэнцаў групы падоўжанага дня ўрок-гутарку “Як я ведаю родную мову”. Jak ja viedaju rodnuju movu1Школьнікі даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, калі яно пачало адзначацца ў нашай краіне. Вучні чыталі вершы на беларускай мове. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсах: “Загадкі”, “Перакладчыкі” і “Словаведы”. Скончылася мерапрыемства знаёмствам з новымі дзічячымі кнігамі на беларускай мове.Jak ja viedaju rodnuju movu2

Jak ja viedaju rodnuju movu3

Бібліятэкар Купрэева М.М.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен