Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Каляда, каляда, адчыняй варата!

kaliadaКаляды – народнае зімовае свята, адно з самых містычных, з песнямі, гульнямі, пераапрананнем. У калядныя святочныя дні юныя чытачы сумесна з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Жаночыя сакрэты” Вусценскай сельскай бібліятэкі наведаліся ў бібліятэку, каб не толькі атрымать новыя веды пра каляднае свята, але і пакалядаваць. Калядоўшчыкі пераапрануўшыся казой, мядзведзем, зорканошай  хадзілі ад вуліцы да вуліцы з добрым настроем да гаспадароў, прасілі  дазвалення пастаяці на двары ды пашчадраваці.

kaliada1Гаспадары гасцінна сустракалі на сваіх падворках гурт калядоўшчыкаў. Калядоўшчыкі спявалі  калядныя песні  з пажаданнямі ўсяго лепшага, жадалі дабра, здароўя, адарвалі зернем, каб багата жылося. А гаспадары, у сваю чаргу, частавалі прысмакамі. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі ішлі да другой хаты…

 

kaliada2

Бібліятэкар Н.М.Гусева

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен