Творчая сустрэча з Тамарай Краеўскай
Дзіцячая бібліятэка імя Н.Крупскай актыўна праводзіць мерапрыемствы ў рамках Года малой радзімы. 26 лістапада ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай” з удзелам вядомай аршанскай паэтэсы, члена народнага аматарскага аб`яднання “Дняпроўскія галасы”, актыўнай ўдзельніцы клуба аматарскай песні “Акцент”, аўтарам і выканаўцам сваіх песень Краеўскай Тамарай Міхайлаўнай.
Тамара Міхайлаўна падрыхтавала для вучняў 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Оршы” цікавую прэзентацыю лірычнага зборніка сваіх вершаў і песень “Малой Родины святые уголки”, які быў выдадзены ў 2018 годзе, а таксама пазнаёміла іх са сваімі новымі вершамі.
У вершах Тамары Міхайлаўны – яе беспакойная і чуйная душа, яе любоў да Радзімы, да свайго роднага горада, да людзей. У яе вершах – слаўная і гераічная гісторыя Оршы, услаўленне подзвігаў мужных сыноў Радзімы, ушанаванне памяці знакамітых землякоў, жыццё і лёс сучаснікаў. Тамара Міхайлаўна вельмі пранікненна і з хваляваннем прачытала дзецям свае вершы: “Магистраль”, “Памяти батареи Флерова И.А.”, вершы, якія прысвечаны памяці таленавітага земляка Жытнова У.М. і шмат іншых. Творчая сустрэча з паэтэсай адбылася 26 лістапада, у дзень нараджэння У.С.Караткевіча. У Тамары Міхайлаўны ёсць цудоўныя вершы, якія яна прысвяціла нашаму славутаму земляку. У дзень нараджэння пісьменніка Тамара Міхайлаўна з асобай цеплынёй прачытала свой новы верш “У.С.Караткевічу”.
Тамара Михайлаўна - вельмі адораны чалавек. Яна піша і цудоўна выконвае прыгожыя песні на свае вершы. У яе выканнанні прагучалі песні : “Родной уголок” , “Железнодорожная”, “Последнее письмо”, “Ганаруся”.
Вучні (Мельнік Марыя, Шасцярнева Ілона, Крыўко Ангеліна, Шукунова Карына, Плешко Паліна) прачыталі вершы Тамары Міхайлаўны: “Рождение города”, “Земляку” (пра У.Караткевіча), “Времени наперекор” , “О тебе, Беларусь”, “Константин Заслонов”.
Жана Анатольеўна Палітава