Увага! Навінкі!
Паважаныя чытачы! У фонды Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы паступілі новыя кнігі: “Анталогія сучаснай азербайджанскай літаратуры” і кніга маладой паэткі Лэйлы Аліевай “Ліст”. Цудоўныя вершы сучасных азербайджанскіх аўтараў вы можаце пачытаць на беларускай мове! Запрашаем усіх у бібліятэкі горада і раёна!