Еўфрасінні Полацкай імя…
5 чэрвеня бібліятэкар Запольскай сельскай бібліятэкі запрасіла чытачоў на літаратурна-музычную кампазіцыю «Славу здабыло па ўсей Айчыне Еўфрасінні Полацкай імя», прысвечаную Дню памяці святой Еўфрасінні.
Еўфрасіння Полацкая – асветніца, якая на працягу стагоддзяў з'яўляецца знакам духоўнага служэння сваёй Радзіме, прыкладам самаадданага служэння людзям.
Вядучыя мерапрыемства расказалі пра зямное жыццё асветніцы. Гучалі вершаваныя радкі, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай.
Завяршылася сустрэча словамі: “Еўфрасіння - незвядальная кветка райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунае ў небе, праляцеўшы пекла захаду ды ўсходу, нібы прамень сонечны, прасвяціўчы зямлю Полацкую. Шчаслівы ты, горадзе Полацк, што ўзрасціў парастак такі — найпадобнейшую Еўфрасінню”.
Бібліятэкар І.У. Крышкевіч