Я добрую кнігу, як цуда люблю
У дзіцячай бібліятэцы імя Н.Крупскай адбылася творчая сустрэча юных чытачоў з Тамарай Краеўскай і Анатолем Прохаравым. Гэта мерапрыемства, на якое былі запрошаны вучні 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы”, прайшло ў рамках Года малой радзімы.
Тамара Міхайлаўна Краеўская нарадзілася і жыве ў г.Орша. Яна - паэтэса, член літаратурнага “народнага” аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, аўтар і выканаўца сваіх песень, актыўны удзельнік клуба аўтарскай песні “Акцэнт” пры Доме культуры чыгуначнікаў, лаўрэат шматлікіх фестываляў і конкурсаў.

Сваю творчую дзейнасць Тамара Міхайлаўна пачала ў 2008 годзе, а ў 2018 годзе выдала 2 кнігі: “Малой Родины святые уголки”, “Солнечное детство”.
“Солнечное детсво” - кніга цудоўных вершаў для дзяцей.

Маленькія чытачы з радасцю пазнаеміліся з добрымі, вяселымі, дасціпнымі вершамі аршанскай паэтэсы, натхненна і з задавальненнем чыталі яе вершы: “Неразлучные друзья”, “Кукла Маша”, “Весенний привет” і іншыя. Тамара Міхайлаўна загадала дзецям свае арыгінальныя аўтарскія загадкі, выканала сваю добрую, мілагучную дзіцячую песню “Песня о мамочке”.
Анатоль Васільевіч Прохараў – беларускі паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Анатоль Васільевіч нарадзіўся ў в. Рудкаўшчына Горацкага района, зараз жыве ў г.Орша. Літаратурны дэбют паэта адбыўся ў 1980 годзе. У 1983 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” выйшла першая кніжка паэта “Буркаток”, у 1988 годзе – зборнік вершаў “Птушыны гарадок”.

Потым былі кнігі: “Чарадзейка” (1994), “Вяселы карагод” (2005). Анатоль Васільевіч – удзельнік 9 калектыўных зборнікаў і альманахаў. У розны час яго вершы ўключаліся ў падручнікі для малодшых класаў па беларускай мове. Вершы паэта прыцягваюць да сябе ўвагу дарослых і маленькіх чытачоў, кранаюць сваей непасрэднасцю, мягкасцю, удалым гумарам.


Вучні 3 класа з увагай паслухалі выступленне Анатоля Васільевіча, які расказаў ім пра свой творчы шлях, прачытаў свае вершы, загадаў арыгінальныя вершаваныя загадкі. Вершы Анатоля Васільевіча - добрыя, займальныя, маляўнічыя, яны маюць вялікае пазнавальнае, навучальнае значэнне. Дзеці выразна прачыталі вершы паэта: “Лясная школа”, “Мурашыная святліца”, “Пажар” і іншыя.

Вершы Тамары Міхайлаўны і Анатоля Васільевіча кранаюць сваей непасрэднасцю, садзейнічаюць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці, назіральнасці, любові да Радзімы, да роднага слова.

Заг.бібліятэкай Ж.А.Палітава