Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

У родным слове цэлы свет

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у бібліятэцы імя У.Корбана адбылася гадзіна роднай мовы пад назвай “У родным слове цэлы свет”. Вучні 4 “А” класа ДУА “Гімназія №1 г.Оршы” з цівасцю слухалі бібліятэкараў І.Дзярабіну і В.Рыпінскую, якія расказвалі пра родную мову беларусаў – беларускую мову.

U rodnym slovie cely sviet

Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лес і будучыню той, якую мы завем нацыянальнай і матчынай. Таму дзецям было прапанавана  на працягу аднаго дня гаварыць з настаўніцай, сябрамі, блізкімі на роднай мове. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах і віктарынах. Яны перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, адгадвалі беларускія загадкі, па ўрыўку называлі казку і яе аўтара, ўспаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Фізкультхвілінка дала вучням магчымасць адпачыць. Падчас мерапрыемства яны пазналі шмат чаго новага і цікавага і паабяцалі ў далейшым шанаваць сваю мову, свае песні, казкі, звычаі і ўсе роднае – гэту спадчыну дзядоў і вялікі нацыянальны скарб.

І.Дзярабіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен