Святло каляднай зоркі
Сталі традыцыйнымі калядныя сустрэчы ў клубе аматараў беларускай паэзіі “Купалінка”, які дзейнічае пры Зубаўскай сельскай бібліятэцы. Літаратурнае калядаванне “Святло каляднай зоркі” стала тэмай паэтычнага спаткання.

Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі па гісторыі ўзнікнення праваслаўных святаў, святочнымі апавяданнямі і паэзіяй. Расказала гасцям пра традыцыйнае святкаванне Каляд. Паэтычныя чытанні ў хуткім часе перараслі ў абмеркаванне іншых калядных тэм.
Ва ўтульнай атмасферы людзі старэйшага пакалення з задавальненнем весяліліся, прымалі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах, а таксама сустракалі калядоўшчыкаў. Чытачы бібліятэкі весела і цікава выканалі іх ролі. Сустрэча ў бібліятэцы была напоўнена цеплынёй і душэўнасцю.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова