26 лістапада - дзень нараджэння У. Караткевіча
Літаратурныя чытанні, прысвечаныя дню нараджэння нашага земляка, знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча прайшлі 26 лістапада каля помніка паэту ў дзіцячым парку "Казачная краіна". У мерапрыемстве прынялі ўдзел аршанскія паэты, члены літаратурнага "народнага" аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, супрацоўнікі музея У.Караткевіча і супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк, а таксама вучні школ, жыхары горада Орша.







