Творчая сустрэча
27 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Корбана адбылася творчая сустрэча з Сяргеем Анатольевічам Трафімавым. На сустрэчу з ім прыйшоў лагер ДУА “Сярэдняя школа №19 г.Оршы” ў поўным саставе. Пісьменнік прадставіў юным чытачам новую 51-ю кнігу з серыі “Рассказы Деда Природоведа”, якая мае назву “Чудеса из глины”.
Гэтая кніга з аўтографам аўтараў была падаравана бібліятэцы. Сустрэча вылілася ў сапраўдную гутарку-задавальненне, прычым задавальненне ад зносінаў з пісьменнікам атрымоўвалі не толькі дзеці, але і дарослыя.







Доўга ніхто не жадаў разыходзіцца. Хлопцаў і дзяўчат настолькі зацікавіла тэма прыроды, што ў іх з'явілася маса пытанняў, на якія Сяргей Анатольевіч адказаў з уласцівым ім гумарам і бязмежнай эрудыцыяй. Супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Корбана і іх чытачы чакаюць новых цікавых сустрэч з любімым пісьменнікамі!
І.Дзярабіна