І стане лета чароўнай казкай!
Дзіцячая бібліятэка імя Н.Крупскай з першых дзён летніх канікул школьнікаў пачала актыўную работу па Праграме летняга чытання дзяцей і падлеткаў “І стане лета чароўнай казкай”. Ужо ў пачатку чэрвеня бібліятэкары арганізавалі акцыю “Пожелай добра природе”, якая была прысвечана Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання навакольнага асяроддзя, павышэнне інтарэсу ў дзяцей да чытання кніг аб прыродзе, выхаванне ў іх беражлівых адносін да прыроды, адказнасці за будучае нашай планеты.
4 чэрвеня, напярэдадні Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, у бібліятэцы “вырасла” незвычайнае дрэва. Дзецям-чытачам было прапанавана павесіць на яго галінкі яркія, рознакаляровыя лісцікі з добрымі словамі і пажаданнямі роднай прыродзе. Акцыя будзе праходзіць на працягу чэрвеня.





11 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася гадзіна гістарычнага партрэта “Свет нас прымаў, як народ, па адной палачанцы”, якая была прысвечана дню нараджэння выдатнай асветніцы XII стагоддзя, апякункі Беларусі – Еўфрасінні Полацкай (адзначаецца 5 чэрвеня). Вучні ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Оршы”, якія наведваюць школьны лагер, уважліва слухалі расказ бібліятэкара пра жыццёвы шлях і дзейнасць святой Полацкай ігуменні, пачатак яе духоўнага шляху і зямныя подзвігі. У канцы мерапрыемства бібліятэкар правяла для дзяцей пазнавальную гульню “Выбери правильный ответ” у ходзе якой юныя чытачы прадэманстравалі свае веды гісторыі Полацкай зямлі і жыцця самай слаўнай яе ўраджэнкі Еўфрасінні Полацкай.

Традыцыйна, у чэрвені, бібліятэкары праводзяць мерапрыемствы, прысвечаная дню нараджэння А.С. Пушкіна. 12 чэрвеня для вучняў “Сярэдняя школа № 8 г.Оршы” (летні лагер) бібліятэкар Н.Асіпенка правяла конкурс уважлівых і начытаных па казках А.С. Пушкіна “Сказки любят все на свете: любят взрослые и дети”. Мерапрыемства прайшло цікава і весела, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах: “Разминка”, “Угадай героя сказки”, “Сказочное лото”, “Получите телеграмму” і інш.



Загадчык бібліятэкай Ж.А.Палітава