Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

img20250214 11370882

 Аповесць "Узаранае поле" - плён роздуму Алеся Савіцкага, пісьменніка-франтавіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Ганаровага грамадзяніна Полацка, пра ваеннае мінулае, пра сувязь пакаленняў, пра духоўны стан чалавека ў лёсавырашальнай сітуацыі на мяжы жыцця і смерці. У творы, што ўпершыню ўбачыў свет у 1978 годзе, аўтар паказвае, якой цаной заплаціў наш народ за перамогу над ворагам у Вялікай Айчыннай вайне і з каго сучаснай моладзі можна браць прыклад.Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, але ў першую чаргу - прадстаўнікам маладога пакалення, бо ім жыць і працаваць у Беларусі, свабоду якой у баях адстойваў кавалер ордэна салдацкай Славы Алесь Савіцкі.

Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен