Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

На крылах таленту

In honorem scriptoris04 студзеня споўнілася 75 год нашаму земляку Канстанціну Нілаву – паэту, празаіку, драматургу. Да гэтай даты ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе 6 студзеня была праведзена літаратурная хвілінка «На крылах таленту» для навучэнцаў першага курса ДУА «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж».

Бібліятэкар расказала аб шматграннасці творчасці пісьменніка. Сустрэча з кожнай яго новай кнігай заўсёды хвалюючая і трапяткая. У яго творах – тонкае разуменне прыгажосці жыцця. Мерыдыян кахання паэта пралягае праз падзеі нашага часу, праз няпростыя падзеі 20-га і пачатку 21-га стагоддзя, праз каханне да Беларусі. Да гэтай даты была падрыхтавана кніжная выстава «У гонар пісьменніка».

In honorem scriptoris1

In honorem scriptoris2

Бібліятэкар Цынкевіч А.А.

Поделиться