Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Мілая сэрцу правінцыя

milaja sercu pravincyja23 кастрычніка навучэнцы ДУА “Зубрэвіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” разам з настаўнікамі Карабковай А.У., Садоўскай М.В., і Кандрацьевай Н.В. наведалі Зубрэвіцкую сельскую бібліятэку ў рамках мерапрыемстваў да Года народнага адзінства.

Бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, зрабіла агляд кніжнай выставы “Навінкі кніжнага друку”, звярнула асаблівую ўвагу на кніжнай выставе “Святло душы і таленту” да 85-годдзя з дня нарадэння Янкі Сіпакова.

milaja sercu pravincyja1

У Зубрэвіцкай сельскай бібліятэцы імя Я.Сіпакова ў юбілейны год пісьменніка-земляка праведзены шэраг мерапрыемстваў, прапагандуюцца творы пісьменніка. Бібліятэка прымала ўдзел у раённым конкурсе малюнкаў “Мой родны кут” па творах пісьменніка, краязнаўчым праекце “Адкрывай свой родны край”, у конкурсе эсэ “Варта ў крылы паверыць свае…” На сустрэчы “Мілая сэрцу правінцыя…” бібліятэкар расказала, як пісьменнік любіў сваю малую радзіму, дзеці прачыталі вершы “Жыццё”, “Варта ў крылы паверыць свае”, “Я люблю цябе да скону” і іншыя.  Бібліятэкар расказала каго з мясцовых жыхароў Янка Сіпакоў рабіў героямі сваіх твораў, пра ўласныя сустрэчы з Іванам Данілавічам. Дзеці пагарталі альбом “Жыццёвы шлях у фотаздымках”, бібліяграфічны паказальнік “Святло душы і таленту”, якія былі падрыхтаваны калектывам ДУК “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

milaja sercu pravincyja2

Мерапрыемства працягнулася далей і бібліятэкар правяла віктарыну “Что? Где? Когда?”, бліцтурнір, загадвала загадкі аб прыродзе і навакольным свеце. Юныя наведвальнікі бібліятэкі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і паказалі добрыя ўсебаковыя веды. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім заставацца здаровымі, любіць сваю радзіму і шанаваць мілую сэрцу правінцыю.

Бібліятэкар Л.Картузова

Поделиться