Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Народнае адзінства - дабрабыт і развіццё дзяржавы

den edineniya tsb17 верасня 2021 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшоў круглы стол “Народнае адзінства - дабрабыт і развіццё дзяржавы”, на якім прысутнічалі навучэнцы Аршанскага каледжа УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.М. Машэрава”.

Кожны год нясе ў сабе ўнікальныя падзеі, якія ўплываюць на жыццё людзей. 2021 год прысвечаны народнаму адзінству. Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў нашай краіне, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня. Такое рашэнне прынята, каб з'яднаць беларускі народ на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

den edineniya tsb1

den edineniya tsb8

Гасцямі мерапрыемства сталі Вішнеўскі Уладзімір Рыгоравіч, сакратар Аршанскай гарадской партыйнай арганізацыі Камуністычная партыя Беларусі, краязнаўца; Страковіч Міхаіл Міхайлавіч, член Віцебскага абкома Камуністычнай партыі Беларусі, член кантрольна-рэвізійнай камісіі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі; святар царквы Прасвятой Багародзіцы айцец Аляксандр.

den edineniya tsb2

den edineniya tsb5

den edineniya tsb9

У пачатку была агучана гісторыя свята. Прысутныя абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці, якія неабходны для ўзмацнення згуртаванасці і адзінства.  Было адзначана, што толькі агульнымі намаганнямі і без разладаў мы зможам шмат чаго дасягнуць. Музычнымі падарункамі павіншавалі прысутных Бакуновіч Марыя (кампазіцыя “Песня о далёкой Родине”, канцэртмайстар Зуева Галіна Васільеўна); Нарчук Святлана Мікалаеўна (песня “Рэчанька”); Вараб’ева Уладзіслава (кампазіцыя “Ах, вы сені”, канцэртмайстар Райцына Ларыса Уладзіміраўна); Кажэўнікава Елізавета ( песня “С чего начинается Родина”).

den edineniya tsb3

den edineniya tsb4

den edineniya tsb7

den edineniya tsb10

den edineniya tsb11

Бібліятэкар К.Шпак

Поделиться