Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Я - беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі

ja bielarus17 верасня ў Антонаўскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Я - беларус, я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі».

У гэтым годзе 17 верасня Беларусь ўпершыню адзначала новае свята - Дзень народнага адзінства. Гэта самае маладое агульнанацыянальнае свята, аднак, вытокі яго сыходзяць у глыбіню стагоддзяў. Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць Беларусь, але заўсёды перамагалі адзінства і згуртаванасць народа, заснаваныя на любові да сваёй Радзімы. У самыя цяжкія часы нашы суайчыннікі ўставалі плячом да пляча, самааддана змагаліся за свабоду і незалежнасць сваёй роднай зямлі. Перад гэтым адыходзілі міжусобіцы, бурыліся спробы заваяваць, паставіць на калені нашу краіну. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі беларусам пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, актуальныя і ў наш час.

ja bielarus1

Бібліятэкар Л.В.Кісялевіч

Поделиться