Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Віталь Вольскі запрашае ў вандроўку

volsskiyДа 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пpaзaiка, драматурга, краязнаўца  Віталя Вольскага для вучняў 3 “Б” класа “Сярэдняя школа № 7 г. Орша” было арганізавана літаратурнае падарожжа “Віталь Вольскі запрашае ў вандроўку па родным краі”. Напачатку мерапрыемства пры дапамозе прэзентацыі юныя чытачы даведаліся пра жыццё і творчасць Віталя Вольскага і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі даследчыкаў-археолагаў.

 Бібліятэкар дапамог вучням больш глыбока даведацца пра гісторыю беларускай зямлі. Хлапчукі і дзяўчынкі актыўна разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны і вырашалі рэбусы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі невялікія падарункі.

volsskiy1

volsskiy2

volsskiy3

volsskiy4

 Бібліятэкар Петрачэнка. В.

Поделиться