Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Ляўкі – куток натхнення і любві

left handed corner of inspiration and love7 ліпеня спаўняецца 139 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы – беларускага паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка, класіка беларускай літаратуры. 6 ліпеня у бібліятэцы імя М. Горкага прайшоў літаратурны калейдаскоп “Ляўкі – куток натхнення і любві”, прысвечаны знакамітаму беларускаму песняру.

На працягу ўсяго дня бібліятэкары расказвалі чытачам цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы, знаёмілі з яго творчасцю. Асобую ўвагу звярталі да Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” - маляўнічага кутка, куды калісьці трапіў пісьменнік зусім выпадкова.

left handed corner of inspiration and love3

left handed corner of inspiration and love2

left handed corner of inspiration and love1

Прыехаў па справах камандзіроўкі, ды так палюбіў гэты край, што вырашыў пабудаваць там дачу. Цікавыя заданні, якія падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі, дапамаглі чытачам праверыць свае веды пра знакамітага земляка.

left handed corner of inspiration and love4

left handed corner of inspiration and love5

left handed corner of inspiration and love6

Кожнаму ўдзельніку прапанавалі ўслых прачытаць верш Янкі Купалы і падарылі на памяць маленькія падарункі.

left handed corner of inspiration and love7

Бібліятэкары С. У. Колабава, В. В. Ільінцава.

Поделиться