Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вітаем цябе, беларуская кніга

vitajem ciabie bielaruskaja knihaУ рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Запольскай сельскай бібліятэцы было арганізавана літаратурнае падарожжа “Вітаем цябе, беларуская кніга”.

Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва, у час якога дзеці ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, далучыліся да вывучэння скарбаў беларускай мовы, што спрыяла выхаванню павагі да сваёй Радзімы і беларускай мовы.

vitajem ciabie bielaruskaja kniha1

У ходзе падарожжа навучэнцы актыўна выконвалі прапанаваныя заданні: адгадвалі загадкі, чыталі вершы, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з традыцыямі роднай краіны і мовы.

vitajem ciabie bielaruskaja kniha2

Бібліятэкар І. Крышкевіч

Поделиться