Гэта ўсё мая Радзіма…
17 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Оршы”. Вядучыя Валянціна Самонава і Кацярына Шпак паспрабавалі падвесці вынікі работы, праведзенай пад знакам Года малой радзімы. За тры гады ў Беларусі было зроблена шмат, усяго не пералічыш.
Побач з горадам Астравец у Гродзенскай вобласці, па расійскім праекце пабудавана БелАЭС, - гэта рэвалюцыйны праект з рэактарамі трэццяга пакалення. У Мінску адкрылася трэццяя лінія метро з 4-ма станцыямі. У Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці адбылося адкрыццё мемарыяльнага комплексу “Ола”, які з’яўляецца напамінам пра жахі Вялікай Айчыннай вайны. У Аршанскім раёне пачаў сваю дзейнасць прамыслова-лагістычны комплекс “Брэміна – Орша”. З трэццяга лістапада гатовы да эксплуатацыі аэрадром Орша, які можа прымаць розныя тыпы паветраных судоў, а таксама верталёты ўсіх тыпаў.
Наш родны горад развіваецца, становіцца непаўторным. Прайшоўшы па вуліцах, можна ўбачыць: новыя будынкі, спартыўныя аб’екты, абноўленыя дзіцячыя пляцоўкі, пасаджаныя дрэвы. 2 лістапада 2019 года ў маляўнічым месцы - на выгібе Дняпра, з’явілася алея сямейных дрэў. Уздоўж дарожак, упрыгожаных вітымі аркамі, - 75 клёнаў. Столькі гадоў беларусы жывуць пад мірным небам, а дрэва клён лічыцца – сімвалам кахання і поспеху.
Беларусь - прыгожая і добраўпарадкаваная краіна, з чыстымі ўтульнымі гарадамі, вёскамі, дагледжанымі палямі, багатай прыродай, а галоўнае багацце нашай краіны – жыхары, якія ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць свету добрае імя беларусаў. Наш зямляк Уладзімір Караткевіч пісаў: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе". І гэта так…
Да ўсіх хочацца звярнуцца словамі Уладзіміра Караткевіча: “Любіце гэтую святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, ды і не патрэбна…” А наша краіна і наш слаўны горад - хай квітнее і становіцца больш прыгажэй!
Бібліятэкар В. Самонава