Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча
26 лістапада аўтару ўсім вядомых раманаў «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», аповесцяў «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», шматлікіх кніг паэзіі, перакладаў і нарысаў, Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу споўнілася б 90 год.
У гэтым годзе ўся наша краіна святкуе 90-годдзе з дня нараджэння гэтага сына беларускай зямлі, аршанца, дзякуючы якому беларусы захапіліся сваёй гісторыяй. З гэтай нагоды супрацоўнікамі бібліятэк Аршанскай цэнталізаванай бібліятэчнай сістэмы падрыхтаваны шмат кніжных выстаў, літаратурных гадзін, відэасюжэтаў, фільмаў і ролікаў. З самымі цікавымі мы пазнаёмім вас на нашым сайце.
Першы відэафільм, які мы прапануем вашай увазе, – гэта творчая работа калектыву дзяцячай бібліятэкі імя У.С.Караткевіча і асабіста загадчыка бібліятэкай Савіцкай Наталлі Анатольёўны. Прадстаўлены відэафільм “Праўдзівы майстра, чысты як сляза” стаў пераможцам абласнога конкурсу “Зямля пад белымі крыламі” ў намінацыі “Рыцар зямлі беларускай”. Прыемнага прагляду!