Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Да Дня беларускага пісьменства

minulaje u hosci prychodzit4 верасня супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага правялі для навучэнцаў 5 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа  №7" інтэлектуальна-пазнавальную гульню "Мінулае ў госці прыходзіць" да Дня беларускага пісьменства. Гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларуская народа. Пасля прагляда прэзентацыі па гісторыі кнігадрукавання, удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у гульні, выконвая цікавыя заданні.

Вучні разгадалі рэбус і даведаліся пра гарады, у якіх у розныя гады праходзілі ўрачыстасці прысвечаныя да Дня беларускай пісьменнасці. Спрабавалі прачытаць беларускія прыказкі і прымаўкі з права на лева. Разам з бібліатэкарам, дзеці склалі пазлы і  згадалі імёны вялікіх і знакамітых людзей Беларусі, звязаных з беларускай пісьменнасцю, з беларускім словам.

minulaje u hosci prychodzit1

minulaje u hosci prychodzit3

minulaje u hosci prychodzit4

minulaje u hosci prychodzit5

У канцы мерапрыемства, хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі ўявіць, што б было, калі б не было пісьменства. Дзеці паспрабавалі пагутарыць з дапамогай малюнкаў. Адны малявалі нейкае пасланне, а іншыя спрабавалі яго зразумець.

minulaje u hosci prychodzit6

minulaje u hosci prychodzit2

minulaje u hosci prychodzit7

Дзеці весела правялі час, даведаліся шмат новага, падзяліліся сваімі ведамі. Яны пагадзіліся, што кожны чалавек павінен ведаць і памятаць: адкуль ён родам, хто яго продкі, сваю родную мову, культуру.

minulaje u hosci prychodzit9

Бібліятэкар Іл’інцава В.В.

Поделиться