Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Гісторыя беларускай кніжнасці

Historyja bielaruskaj kniznasci2 верасня ў бібліятэцы імя Н. Крупскай прайшоў гістарычны экскурс "Гісторыя беларускай кніжнасці" да 530-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны, да 390-годдзя з дня заснавання Куцеінскай друкарні С. Собалем. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, які традыцыйна прыходзіць да нас з пачаткам навучальнага года і адзначаецца ў гэтым годдзе 6 верасня. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 “А” класа ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Оршы".

 

Бібліятэкар Шолахава А.У. прапанавала дзецям вярнуцца ў далёкае мінулае і ўспомніць з якіх матэрыялаў выраблялася кніга, калі не было яшчэ паперы. Таксама вучні даведаліся пра першага беларускага асветніка і друкара Ф. Скарыну, пра яго жыццё і выдадзеныя кнігі, пазнаёміліся з заснавальнікам Куцеінскай друкарні ў горадзе Орша Спірыдонам Собалем, які заснаваў яе ў 1630 годзе. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала "Буквару" аршанскаму. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны.

Historyja bielaruskaj kniznasci3

Historyja bielaruskaj kniznasci2

Historyja bielaruskaj kniznasci4

Historyja bielaruskaj kniznasci1

 Бібліятэкар Шолахава А.У.

Поделиться