Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020

25 ліпеня ў гарадскім дзіцячым парку прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя нашаму земляку, знакамітаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Аршанскага музея імя У.С.Караткевіча, члены літаратурнага "народнага" аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк.

Штогод у бібліятэках сістэмы праходзяць мерапрыемствы па папулярызацыі жыцця і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

 

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 1

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 2

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 3

Асаблівую работу па папулярызацыі жыцця і творчасці пісьменніка праводзіць дзіцячая бібліятэка імя У.С.Караткевіча. У гэты юбілейны год у дзіцячай бібліятэкі імя У.С.Караткевіча  для чытачоў арганізаваны кніжныя выставы “Рамантычны рыцар чалавечнасці”, “Караткевічу прысвячаецца”, у чэрвені падрыхтаваны відэаспектакль “Жабкі і чарапаха” па аднайменнай казцы Уладзіміра Караткевіча.

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 4

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 5

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 6

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 7

Супрацоўнікамі бібліятэкі выдадзены анатаваны бібліяграфічны спіс ”З намі быў, з намі ёсць, з намі будзе”, які ўключае ў сябе творы пісьменніка, матэрыялы аб жыцці і дзейнасці славутага земляка, якія знаходзяцца ў фондзе дзіцячай бібліятэкі імя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. 

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 10

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 11

У адным інтэрв’ю У.С.Караткевіч сказаў: “Кожнаму дадзен свой дыяпазон. А вось ці зможа пісьменнік зрабіць што-небудзь значнае ва ўсіх напрамках сваёй творчасці – гэта залежыць ад таленту і ад лёсу”. Талент і лёс прадвызначылі ўсім творам У.Караткевіча доўгае жыццё.

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 8

Miting k Dnyu pamyati Korotkevicha2020 9

галоўны бібліятэкар Марозава А.В.

Поделиться