Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

З намі быў, з намі ёсць, з намі будзе

Z nami byu Karatkievic1У  2020 годзе спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – беларускага пісьменніка, земляка-аршанца. Уладзімір Караткевіч – аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі творамі ”Каласы пад сярпом тваім“, ”Дзікае паляванне караля Стаха“, ”Хрыстос прызямліўся ў Гародні“ ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацыянальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча не засталіся ў старонцы і падрыхтавалі да юбілею У. С. Караткевіча бібліяграфічны анатаваны спіс ”З намі быў, з намі ёсць, з намі будзе“.

Дадзены спіс уключае ў сябе бібліяграфічныя запісы на кнігі з творамі У. Караткевіча, на творы ў зборніках, і кнігі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Дапаможнік уключае літаратуру, якая знаходзіцца ў фондзе дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча.

Бібліяграфічны анатаваны спіс літаратуры “З намі быў, з намі ёсць, з намі будзе” адрасаваны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням, усім, хто цікавіцца творчасцю У. Караткевіча. Матэрыялы размяшчаюцца ў алфавітным парадку.

Z nami byu Karatkievic

Руклінская А. Л.

Поделиться