Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Свята паэзіі ў Ляўках да дня нараджэння Янкі Купалы

Yanka Kupala Levki 2020Ляўкі … Высокія сосны і сівы Днепр… Паэтычна прыгожы і маляўнічы куток Беларусі непадалеку ад Оршы. Упершыню гэтыя мясціны Купала наведаў у красавіку 1935 года, калі прыязджаў сюды з групай пісьменнікаў для выступленняў… І з гэтага часу паэт палюбіў гэты прыгожы край, яго дабразычлівых людзей. А калі ў сувязі з 30-годдзем творчай дзейнасці народнага песняра была прынята ўрадавая пастанова пабудаваць Купалу дачу, месца шукаць не прыйшлося. Адразу было вырашана – Ляўкі…  У 1978 годзе тут быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.  

 Не зарастае сцежка ў купалаўскія пенаты. Зблізку і здалек штогод ідуць і едуць сюды людзі – прыхільнікі яго творчасці, каб пакланіцца светлай памяці вялікага сына беларускай зямлі…

Yanka Kupala Levki 2020 1

Yanka Kupala Levki 2020 2

Yanka Kupala Levki 2020 3

Yanka Kupala Levki 2020 4

7 ліпеня супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі  імя А.С. Пушкіна, сумесна з філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Ляўкі»,  арганізавалі каля помніка Янкі Купалы свята паэзіі, а таксама падрыхтавалі кніжную выставу  “Купала заўседы ў сэрцы маім”.

Yanka Kupala Levki 2020 5

Yanka Kupala Levki 2020 6

Yanka Kupala Levki 2020 7

Yanka Kupala Levki 2020 8

Сказаць добрыя словы пра таленавітага паэта прыйшлі пісьменнікі Аршаншчыны: Вольга Крываносава і Петр Аўраменка. Госці зачыталі найбольш любімыя вершы Янкі Купалы,  а таксама з задавальненнем слухалі вершы класіка ў выкананні бібліятэкараў: Віткоўскай Валянціны, Шаўровай Алены, Шпак Кацярыны, Самонавай Валянціны.

Yanka Kupala Levki 2020 9

Yanka Kupala Levki 2020 10

Yanka Kupala Levki 2020 11

Yanka Kupala Levki 2020 12

Yanka Kupala Levki 2020 13

Yanka Kupala Levki 2020 14

Yanka Kupala Levki 2020 15

…Янка Купала і сёння побач з намі, жыве ў нашых сэрцах, ён разам з намі  крочыць па роднай Беларусі…

В.Самонава

Поделиться