Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Памяць сэрца

pamyat serdtsaДзіцячая бібліятэка імя Н.Крупскай у сваей рабоце вялікую ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. На 2020 год, юбілейны год  Вялікай Перамогі, бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў “Память сердца”, які прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі Савецкага  народа ў  Вялікай Айчыннай вайне. 16 студзеня ў  бібліятэцы  прайшоў урок мужнасці “Все помнится: ничто не позабыто. Все помнится: никто не позабыт”, які адкрыў гэты цыкл мерапрыемстваў і быў прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава.

 

Перад вучнямі 4 ”Б” класа ДУА “Сярэдняя  школа №8 г.Оршы”  выступіла старшы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава Г.М. Сасноўская.

 

pamyat serdtsa2

pamyat serdtsa4

pamyat serdtsa1 Ганна Мікалаеўна прадставіла вучням цікавую відэапрэзентацыю і расказала пра жыццёвы  шлях легендарнага камбрыга: пра гады дзяцінства, вучобы і працы, сям’ю, творчыя захапленні  і  інтарэсы, пра ваенны шлях і бессмяротны подзвіг Героя.

pamyat serdtsa3

pamyat serdtsa5

Загадчыца бібліятэкай  Палітава Ж.А.

Поделиться