Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Паэта шчырае слова

slova paeta23 лістапада, напярэдадні дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, для навучэнцаў 6 і 8 класаў ДУА "Сярэдняя школа №21 г. Оршы" ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С.Караткевіча адбылося літаратурнае падарожжа "Паэта шчырае слова" ў рамках аматарскага аб'яднання "Краязнаўчая майстэрня".

Дзе, як не ў сценах бібліятэкі, сярод кніг, казаць пра творчасць знакамітага пісьменніка-земляка. Вучняў сустракала выстава кніг Уладзіміра Караткевіча "Гаварыў душою...", на якой былі прадстаўлены зборнікі пісьменніка як для дзяцей, так і для дарослых. Жывую цікавасць выклікалі розныя выданні самай папулярнай аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", часопісы "Вясёлка" і "Бярозка" выпуску 1980 года з казкамі Уладзіміра Караткевіча, падораныя бібліятэцы пляменніцай пісьменніка Я.Сінькевіч.slova paeta1

З вялікай цікавасцю дзеці і педагогі паглядзелі прэзентацыю пра жыццё і творчасць нашага земляка, даведаліся аб яго захапленнях, віртуальна здзейснілі экскурсію па караткевічскіх мясцінах.slova paeta2

З 19 па 29 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы праходзіць акцыя "Перачытаем Караткевіча разам". Мы прапануем усім акунуцца ў разнастайны свет творчасці нашага земляка і адкрыць для сябе новыя грані таленту пісьменніка, драматурга, паэта, казачніка - Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.slova paeta3

Загадчыца бібліятэкі Наталля Савіцкая

Поделиться