Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Творчая сустрэча з Тамарай Краеўскай

I Budzie slovaДзіцячая бібліятэка імя Н.Крупскай актыўна праводзіць мерапрыемствы ў рамках  Года  малой радзімы. 26 лістапада ў бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай” з удзелам вядомай аршанскай паэтэсы, члена народнага аматарскага аб`яднання  “Дняпроўскія галасы”, актыўнай  ўдзельніцы клуба аматарскай  песні “Акцент”, аўтарам і выканаўцам сваіх песень Краеўскай  Тамарай Міхайлаўнай.

 

Тамара Міхайлаўна падрыхтавала для вучняў 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Оршы” цікавую  прэзентацыю лірычнага зборніка сваіх вершаў і песень “Малой Родины святые уголки”, які быў выдадзены ў 2018 годзе, а  таксама пазнаёміла іх са сваімі новымі вершамі.

I Budzie slova1

У вершах Тамары Міхайлаўны – яе беспакойная і чуйная  душа, яе любоў да Радзімы, да свайго роднага горада, да людзей. У яе вершах – слаўная і гераічная гісторыя Оршы, услаўленне подзвігаў  мужных  сыноў Радзімы, ушанаванне памяці знакамітых землякоў, жыццё і лёс сучаснікаў. Тамара Міхайлаўна вельмі пранікненна і з хваляваннем прачытала дзецям свае вершы: “Магистраль”, “Памяти батареи Флерова И.А.”, вершы, якія прысвечаны памяці таленавітага земляка Жытнова У.М. і шмат іншых. Творчая сустрэча з паэтэсай адбылася 26 лістапада, у дзень нараджэння У.С.Караткевіча. У Тамары Міхайлаўны ёсць цудоўныя вершы, якія яна прысвяціла  нашаму славутаму земляку. У дзень нараджэння пісьменніка  Тамара Міхайлаўна з асобай цеплынёй прачытала свой новы верш “У.С.Караткевічу”.

I Budzie slova2

 Тамара Михайлаўна - вельмі адораны чалавек. Яна піша і цудоўна выконвае прыгожыя песні на свае вершы. У яе выканнанні прагучалі песні : “Родной уголок” , “Железнодорожная”, “Последнее письмо”, “Ганаруся”.

I Budzie slova3

Вучні  (Мельнік Марыя, Шасцярнева Ілона, Крыўко Ангеліна, Шукунова Карына, Плешко Паліна) прачыталі вершы Тамары Міхайлаўны: “Рождение города”, “Земляку” (пра У.Караткевіча), “Времени наперекор” , “О тебе, Беларусь”, “Константин Заслонов”.

Жана Анатольеўна Палітава

Поделиться