Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Крапівенскі кірмаш

krapivenski kirmashЧацверты год аг. Крапіўна збірае сяброў і гасцей на брэндавае свята “Крапівенскі кірмаш”. Гісторыя ўзнікнення свята звязана з гісторыяй першай царквы гэтай вёскі. На храмавае свята ў гонар Ражаства Багародзіцы ладзіўся кірмаш. З часам традыцыя была забыта, як не стала і самой царквы. У 2016 годзе, дзякуючы ініцыятыве жыхароў і аддзелу культуры, традыцыя адрадзілася зноў.

Як і раней з’язджаюцца на свята і госці, і сябры. Веска напаўняецца песнямі і гулам, гандлевыя рады ломяцца ад розных тавараў, ладзяцца атракцыёны і гульні для дзяцей. У паветры вітае водар беларускіх страў, якімі частуюць усіх жадаючых  члены народнага клуба нацыянальнай кухні «Гаспадынька» з вёскі Стаўры.

krapivenski kirmash1

Напярэдадні свята ў бібліятэцы была арганізавана выстава-інсталяцыя “Крапівенскі кірмаш. Адраджэнне традыцый”. Бібліятэкар адказвала на пытанні чытачоў і дапамагала зрабіць цікавыя фотаздымкі.

krapivenski kirmash2

krapivenski kirmash3

krapivenski kirmash4

krapivenski kirmash5

Бібліятэкар І.Пучкова

Поделиться