Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Аднойчы купальскай ноччу…

KupalyeZapolyeКожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні. 6 ліпеня супрацоўнікі Запольскай сельскай бібліятэкі і сельскага клуба запрасілі аднавяскоўцаў на фальклорнае свята “Аднойчы купальскай ноччу…”

На свяце ўсе прысутныя прынялі ўдзел у гульнях і розных спаборніцвах. Мясцовыя хлапчукі паказалі сваю спрытнасць і меткасць у конкурсах і эстафетных спаборніцтвах. А дзяўчынкам прапанавалі прыняць удзел у традыцыйным купальскім абрадзе – пляценні вянкоў.

Вядучыя мерапрыемства павіншавалі ўсіх са святам і запрасілі прысутных у купальскі карагод. 

KupalyeZapolye1

KupalyeZapolye2

Бібліятэкар  І. Крышкевіч

Поделиться