Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Ягo cвeтлaя i чapyючaя пaэзiя

Levki 201925 чэрвеня 1882 года нарадзіўся вялікі пясняр беларускага народа, з iмeм якога сiмвалiзуецца сама Беларусь - Янка Купала.

Янка Купала належыць да тых выдатных асоб, чые творы маюць вечную каштоўнасць, з'яўляюцца класічнымі для нацыянальнай і сусветнай культуры.  Яму было дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа, яго гісторыю і выказаць гэта ў яскравай, толькі яму ўласцівай форме.

Мixacь Лынькoў так казаў пра творчасць Янкі Купалы: “Ягo cвeтлaя i чapyючaя пaэзiя — гэтa жывoe дыxaннe нapoдa, yвacaблeннe ягo мyдpacцi, ягo любвi дa жыцця, дa пpaцы, ягo cпpaдвeчнaгa iмкнeння дa cвaбoды i шчacця чaлaвeкa”.

Адзначыць дзень нараджэння народнага паэта беларускай зямлі, выказаць павагу яго творчасці і таленту ў вёсцы Ляўкі, месцы жыцця і творчасці вялікага чалавека, сустрэліся супрацоўнікі Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і пісьменнікі Аршаншчыны.

Каля помніка Я.Купалы прагучалі словы ўдзячнасці таленіватаму пісьменніку за ўзвышэнне беларускага мастацкага слова. Аршанскія пісьменнікі: Нілаў Канстанцін Рыгоравіч, Краеўская Тамара Міхайлаўна і Кучынская Алена Геннадзьеўна, прачыталі свае вершы пра Янку Купалу і нашу Радзіму.

Levki 2019.1

Levki 2019.2

Levki 2019.3

Levki 2019.4

Levki 2019.5

Levki 2019.6

Levki 2019.7

Поделиться