Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Нашы герб і сцяг – нашы сімвалы свабоды

11 мая у Запольскай сельскай бібліятэцы прайшоў інфармацыйны час “Нашы герб і сцяг – нашы сімвалы свабоды”. Мерапрыемства было прысвечана Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята ўстаноўлена ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.

Nashi gerb i flag

 

Для кожнага беларуса гэта свята напоўнена асаблівым гонарам за сваю краіну. Дзяржаўныя герб, сцяг і гімн – гэта візітная картка Беларусі, сімвалы багатай гісторыі, палітычнай самастойнасці і незалежнасці Беларусі. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і сцвярджэння. У іх беражліва захаваны самабытныя рысы беларусаў – адданасць роднай зямлі і народная мудрасць, добразычлівасць і гасціннасць, талерантнасць, імкненне да міру.

Бібліятэкар І.Крышкевіч

 

Поделиться