Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Святло каляднай зоркі

Sviatlo kaliadnaj zorkiСталі традыцыйнымі калядныя сустрэчы ў клубе аматараў беларускай паэзіі “Купалінка”, які дзейнічае пры Зубаўскай сельскай бібліятэцы.  Літаратурнае калядаванне “Святло каляднай зоркі” стала тэмай паэтычнага спаткання.

Sviatlo kaliadnaj zorki2

Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі па гісторыі ўзнікнення праваслаўных святаў, святочнымі апавяданнямі і паэзіяй. Расказала гасцям пра традыцыйнае святкаванне Каляд. Паэтычныя чытанні ў хуткім часе перараслі ў абмеркаванне іншых калядных тэм.

Sviatlo kaliadnaj zorki3Ва ўтульнай атмасферы людзі старэйшага пакалення з задавальненнем весяліліся, прымалі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах, а таксама сустракалі калядоўшчыкаў. Чытачы бібліятэкі весела і цікава выканалі іх ролі. Сустрэча ў бібліятэцы была напоўнена цеплынёй і душэўнасцю.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

 

Поделиться