Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Да дня нараджэння У.Караткевіча

Ziamlia sto mnie sudzana liosam22 лістапада ў бібліятэцы імя Я.Коласа прайшоў паэтычны вечар “Зямля, што мне суджана лёсам, адзіная ў свеце любоў…”, прысвечаны дню нараджэння У.Караткевіча. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Оршы”. Імя пісьменніка асабліва дорага аршанцам таму, што ён наш зямляк. У сваёй шматграннай творчасці У.Караткевіч спалучаў талент паэта і празаіка, гісторыка і кінасцэнарыста.

Вучні з вялікай ўвагай слухалі расказ бібліятэкара Міхневіч І.П. пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка-зямляка.

Ziamlia sto mnie sudzana liosam1

У.Караткевіч ніколі не забываў пра сваю малую радзіму, ён увекавечыў яе ў цудоўных кнігах. Многія з іх прысвечаны Оршы, роднай Беларусі.

Вучні чыталі яго знакамітыя вершы: “Радзіме”, “О, мой цудоўны край”, “Бацькаўшчына”, “Мокрыя травы” і інш. Гэтыя вершы выклікалі самыя добрыя і радасныя пачуцці. На вечары таксама прагучалі песні аб родным краі на вершы У.Караткевіча, адна з іх - “Дзе мой край” і адбыўся прагляд відэа-фільма аб жыцці псьменніка. Вечар прайшоў у цеплай і радаснай атмасферы.

Ziamlia sto mnie sudzana liosam2

Заг.бібліятэкай Алена Баравік

Поделиться