Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Пад ветразем дабра і прыгажосці

Pad vietraziem dabraУладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі пісьменнік, паэт, казачнік. Пра яго можна казаць бясконца. Штогод у канцы восені ў бібліятэках, музеі і школах горада ўспамінаюць і гавораць пра нашага знакамітага земляка - Уладзіміра Караткевіча. 22 лістапада ў дзіцячую бібліятэку, якая носіць імя знакамітага земляка  У.С. Караткевіча,  на літаратурную гадзіну “Пад ветразем дабра і прыгажосці“ былі запрошаны вучні 4 “В“ класа ДУА “Сярэдняя школа №2“ разам з класным кіраўніком Бахматавай С.У.

Загадчык бібліятэкі Савіцкая Н.А. у даступнай для дзяцей форме расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пра цікавыя факты біяграфіі, захапленні Уладзіміра Караткевіча. Дзеці разам з вядучай здзейснілі віртуальнае падарожжа па месцах, звязаных з У.Караткевічам: прайшлі па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча, на хвілінку спыніліся каля дома, дзе некаторы час жыў пісьменнік, зазірнулі ў залы музея, пабывалі каля помніка Уладзіміру Сямёнавічу на беразе Дняпра, а потым адправіліся ў мінскую кватэру пісьменніка.

Pad vietraziem dabra1

Pad vietraziem dabra2

Слава Караткевіча не меркне з цягам часу, а яго бессмяротныя творы набываюць новых прыхільнікаў. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі з задавальненнем прапагандуюць творчасць свайго знакамітага пісьменніка-земляка.

Бібліятэкар  А.Л. Руклінская

 

 

Поделиться