Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Краязнаўчы праект "Адкрывай свой родны край"

У 2021 годзе ўся Аршаншчына адзначае 85-годдзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка Янкі Сіпакова – таленавітага пісьменніка, паэта, празаіка, перакладчыка, публіцыста, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (нарадзіўся 15 студзеня 1936 года ў весцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці).

Янка Сіпакоў - аўтар 55 кніг, разнастайных па літаратурнаму жанру. Сярод іх: кнігі нарысаў, аповесцей і апавяданняў, эсэ, кнігі паэзіі, а таксама гумарэскі.

 

 

Усё сваё жыццё Іван Данілавіч збіраў кнігі. Вялікі кнігалюб падараваў сваю асабістую бібліятэку Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна г. Оршы. Усе падараваныя аршанцам кнігі, знаходзяцца ў унікальнай зале “Чытальная зала “Бібліятэка Янкі Сіпакова”. Бібліятэка пісьменніка тэматычная і жанрава разнастайная. У ёй ёсць грунтоўныя зборы сусветнай паэзіі і прозы, літаратура па гісторыі, філасофіі, эстэтыцы, мастацтву і іншым дысцыплінам, а таксама энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. На сённяшні дзень фонд бібліятэкі налічвае каля 6 тысяч экзэмпляраў кніг і ўсе яны даступны аршанцам.

З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Я.Сіпакова супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна і Зубрэвіцкай сельскай бібліятэкі імя Я.Сіпакова пачалі рэалізацыю краязнаўчага праекта “Адкрывай свой родны край”. У рамках гэтага праекта мы збіраем успаміны пра Янку Сіпакова. Просім усіх, хто быў знаёмы з пісьменнікам і захаваў у сваёй памяці цёплыя ўспаміны, даслаць нам свае відэазапісы на электронную пошту Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.  або завітаць да нас у бібліятэку.

Для ўсіх жадаючых супрацоўнікі Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна з задавальненнем правядуць экскурсіі па бібліятэцы і “Чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова”. Запіс па тэлефоне: 56-37-99.

Фотаальбом "Жыццёвы шлях у фотаздымках" 

Анлайн-галерэя малюнкаў "Мой родны кут" па творах Я.Сіпакова 

 

polozenie o konkurse1

polozenie o konkurse2

polozenie o konkurse4