Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца

Urok znaniyУ дзень ведаў, які ў гэтым годзе - «Годзе малой Радзімы», меў назву «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца» хлопчыкі і дзяўчынкі 1-4 класаў Юрцаўскай школы-сада разам з бібліятэкарам Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі Аленай Уладзіміраўнай Дубашынскай адправіліся ў вандроўку па родным краі, па галоўным горадзе Аршаншчыны - Оршы. Вучні даведаліся, што Орша мае вельмі даўнюю гісторыю, з'яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Беларусі. Расказала бібліятэкар і пра тое, як мужна змагаліся аршанцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а ў пасляваенны час працай тысяч людзей стваралі эканамічны і культурны патэнцыял роднага краю.

Бібліятэкар пазнаеміла школьнікаў з творамі У.Караткевіча для дзяцей, якія былі прадстаўлены на выставе, расказала, што Орша і Аршаншчына - радзіма многіх славутых беларускіх пісьменнікаў: У.Караткевіча, Я.Васіленка, Л.Калодзежнага, Я.Сіпакова і многіх іншых. Далей у рамках Рэспубліканскай акцыі «Культурны марштут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям» прайшла прэзентацыя кнігі аршанскай паэтэсы Надзеі Стаховіч «Лясныя замалеўкі» (прыемна, што менавіта гэту кніжку атрымалі ў падарунак першакласнікі ад дырэктара ААТ «Каліна» У.Мурашкі).

Urok znaniy1

У завяршэнні мерапрыемства ўсе разам адправіліся ў падарожжа па «Загадкавай азбуцы», якую напісаў У.Мазго.

Вялікі дзякуй настаўніцы С.Я.Шлейхман за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтага мерапрыемства.

Бібліятэкар А.Дубашынская

 

Поделиться