У пошуках папараць-кветкі - Государственное учреждение культуры «Оршанская централизованная библиотечная система»

Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

У пошуках папараць-кветкі

0 kupalo antonovka 2018Колькі  цудоўных  абрадавых  святаў  захаваў  у  сваёй  гісторыі беларускі  народ!  І адным з самых яскравых, вясёлых і загадкава-таямнічых  з’яўляецца летняе свята Купалле, старажытнае свята сонца, лета і росквіту прыроды.

У Запольскай бібліятэцы стала добрай традыцыяй святкаваць Купалле разам з дзеткамі-чытачамі бібліятэкі. 6 ліпеня бібліятэкар Крышкевіч І. У. і загадчыца сельскім клубам Полазава Н. С. сустракалі гасцей і ўдзельнікаў літаратурна-фалклорнага свята «У пошуках папараць-кветкі».1 kupalo antonovka 2018На Купалле моладзь абавязкова прымала ўдзел у гульнях і розных спаборніцвах. Нашы хлапчукі паказалі сваю спрытнасць і меткасць у конкурсах і эстафетных спаборніцтвах. А дзяўчынкам прапанавалі прыняць удзел у традыцыйным купальскім абрадзе — пляценні вянкоў.

2 kupalo antonovka 2018Вядучыя павіншавалі ўсіх са святам, нагадалі традыцыі нашых продкаў і запрасілі ўсіх у купальскі карагод. Свята Івана Купала, гэта тая ноч, калі ўсё зло застаецца з другога боку вогнішча. Няхай жа так і будзе ў жыцці кожнага з нас, і сваю папараць-кветку знойдзе кожны, каму трэба цуды. І хай наперадзе чакае толькі шчасце і радасць, а нягоды будуць спалены ў яркім полыме.

3 kupalo antonovka 2018

4 kupalo antonovka 2018

6 kupalo antonovka 2018

5 kupalo antonovka 2018

Бібліятэкар І. У. Крышкевіч

 

 

Поделиться