Беларусь мая, родная, мілая, да цябе я заўсёды ляцеў… - Государственное учреждение культуры «Оршанская централизованная библиотечная система»

Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Беларусь мая, родная, мілая, да цябе я заўсёды ляцеў…

Levki2018Пад такой назвай 7 ліпеня 2018 года прайшлі Купалаўскія чытанні ў Ляўках, прысвечаныя да дня нараджэння беларускага паэта Янкі Купалы. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сталі бібліятэкары Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

У кожнага народа ёсць паэты, веліч якіх узрастае ад пакалення да пакалення. У нас, беларусаў, – гэта Янка Купала!

Усе мы ведаем, што Янка Купала - славуты майстар паэтычнага слова. Сваімі творамі ён узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і выявіў незвычайную сілу і творчую моц беларускага слова.

Levki2018.14

Levki2018.1

Levki2018.2

У дзень нараджэння Янкі Купалы бібліятэкары Карашкова Вікторыя, Шыдлоўская Настасся, Сіўцова Марына чыталі свае любімыя вершы, прысвечаныя прыгажосці роднай прыродзе і каханню да беларускага народа.

Levki2018.3

Levki2018.4

Levki2018.5

Потым сваімі вершамі парадавалі: вядомы пісьменнік, член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Канстанцін Нілаў і аршанскія паэткі, удзельніцы Аршанскага літаратурнага аб'яднання “Дняпроўскія галасы” - Тамара Краеўская і Тамара Пруднікава.

Levki2018.11

Levki2018.7

Levki2018.8

Levki2018.10

Сустрэча праходзіла ў Год малой радзімы, і хацелася б адзначыць, што Янка Купала як ніхто шанаваў свой родны край, сваю Беларусь. Акрамя чытання вершаў, над Дняпром гучалі песні, як прызнанне паэту ў каханні да яго творчасці.

Levki2018.6

Levki2018.9

Levki2018.12

Да помніка Янкі Купалы ўсклалі кветкі, як знак пашаны і любові… І ўсім здавалася, што Янка Купала быў побач з намі, глядзеў на нас сваімі добрымі вачамі і ўсміхаўся сваёй непаўторнай усмешкай.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі супрацоўнікі Купалаўскага музея ў Ляўках, якія запрасілі ўсіх гасцей на экскурсію ў музей.

Levki2018.13 

Лукашова В., бібліятэкар Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

Поделиться