Творчая сустрэча - Государственное учреждение культуры «Оршанская централизованная библиотечная система»

Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Творчая сустрэча

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym27 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Корбана адбылася творчая сустрэча з Сяргеем Анатольевічам Трафімавым. На сустрэчу з ім прыйшоў лагер ДУА “Сярэдняя школа №19 г.Оршы” ў поўным саставе. Пісьменнік прадставіў юным чытачам новую 51-ю кнігу з серыі “Рассказы Деда Природоведа”, якая мае назву “Чудеса из глины”.

Гэтая кніга з аўтографам аўтараў была падаравана бібліятэцы. Сустрэча вылілася ў сапраўдную гутарку-задавальненне, прычым задавальненне ад зносінаў з пісьменнікам атрымоўвалі не толькі дзеці, але і дарослыя.

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym1

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym2

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym3

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym4

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym6

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym7

Biblioteka Korbana Vstrecha s Trafimovym8

Доўга ніхто не жадаў разыходзіцца. Хлопцаў і дзяўчат настолькі зацікавіла тэма прыроды, што ў іх з'явілася маса пытанняў, на якія Сяргей Анатольевіч адказаў з уласцівым ім гумарам і бязмежнай эрудыцыяй. Супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Корбана і іх чытачы чакаюць новых цікавых сустрэч з любімым пісьменнікамі!

І.Дзярабіна

 

 

Поделиться